урэзацца, ✂; зак.
-
Уваткнуцца, уклініцца ў што-н. вузкім, вострым.
- Човен урэзаўся ў пясчаны бераг.
- Лес клінам урэзаўся ў поле (перан.).
-
перан. Імкліва ўварвацца ўнутр чаго-н.
- Конніца ўрэзалася ў варожыя рады.
-
перан. Запомніцца моцна і адразу.
-
перан. З разгону сутыкнуцца з чым-н. (разм.).
|| незак. уразацца, ✂ і урэзвацца, ✂.
урэзаць, ✂; зак.
-
Адрэзаўшы частку, укараціць, паменшыць.
-
перан. Зменшыць, убавіць; абмежаваць.
- У. расходы.
- У. паўнамоцтвы.
-
Уставіць у выразанае месца.
-
(пераважна з адмоўем «не»).
- З цяжкасцю адрэзаць (што-н. надта цвёрдае; разм.).
- Мяса такое мёрзлае, што не ў.
-
Адрэзаць, нарэзаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).
- У. вяндліны.
- У. сечкі карове.
-
перан. Нечакана і гучна заіграць, заспяваць (разм.).
-
Моцна ўдарыць, пабіць, збіць (разм.).
- У. па твары.
- Так урэзалі яму, што і з ног зваліўся.
-
Сказаць прама і рэзка, заявіць што-н. (разм.).
|| незак. уразаць, ✂ і урэзваць, ✂.
|| наз. уразанне, ✂, урэзванне, ✂ і урэзка, ✂.
урэмія, ✂, ж.
Самаатручэнне арганізма рэчывамі, якія затрымліваюцца ў ім пры хваробе нырак.
|| прым. урэмічны, ✂.