урэшце, прысл.

  1. прысл. Пасля ўсяго, напаследак, нарэшце.

    • Ён у. паявіўся.
  2. у знач. далучальнага злуч. уступальны. Ужыв. для далучэння асобнага слова ці цэлага сказа.

    • Гул слабеў, у. знік зусім.
  3. у знач. пабочн. Паказвае на завяршэнне працэсу, дзеяння, з’явы.

    • Ну, я, у., скончыла сваю работу.
  4. у знач. пабочн: Ужыв. як выражэнне крайняй ступені незадавальнення, нецярпення або падкрэслівае што-н.

    • Замоўкні ты, у.!
    • У., з кім хачу, з тым і сябрую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)