урэзаць, ; зак.

  1. Адрэзаўшы частку, укараціць, паменшыць.

    • У. крысо.
  2. перан. Зменшыць, убавіць; абмежаваць.

    • У. расходы.
    • У. паўнамоцтвы.
  3. Уставіць у выразанае месца.

    • У. замок у дзверы.
  4. (пераважна з адмоўем «не»).

    • З цяжкасцю адрэзаць (што-н. надта цвёрдае; разм.).
    • Мяса такое мёрзлае, што не ў.
  5. Адрэзаць, нарэзаць невялікую колькасць чаго-н. (разм.).

    • У. вяндліны.
    • У. сечкі карове.
  6. перан. Нечакана і гучна заіграць, заспяваць (разм.).

    • У. польку.
  7. Моцна ўдарыць, пабіць, збіць (разм.).

    • У. па твары.
    • Так урэзалі яму, што і з ног зваліўся.
  8. Сказаць прама і рэзка, заявіць што-н. (разм.).

    • У. праўду.

|| незак. уразаць, і урэзваць, .

|| наз. уразанне, , урэзванне, і урэзка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)