Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уесці, ✂; зак.

  1. (пераважна з адмоўем «не»), Пражаваць, з’есці.

    • Сала такое салёнае, што не ў.
  2. перан. Укалоць заўвагай, рэплікай (разм.).

|| незак. уядаць, ✂.

уесціся​1, ✂; зак.

Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н.

  • Вяроўка ўелася ў цела.
  • Пыл уеўся ў скуру.

|| незак. уядацца, ✂.

уесціся​2, ✂; зак. (разм.).

Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець.

  • Парсюк уеўся аж уставаць не хоча.

|| незак. уядацца, ✂.