Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

улік, , м.

  1. Устанаўленне наяўнасці, колькасці чаго-н. шляхам падлікаў.

    • У. тавараў.
    • Магазін зачынены на ў.
    • Бухгалтарскі ў.
  2. Рэгістрацыя з занясеннем у спісы асоб, якія знаходзяцца дзе-н.

    • Браць на ў.
    • Стаць на ў.
    • Зняцца з уліку.
    • Ваенны ў.
  3. Прыняцце пад увагу чаго-н.

    • Пры ўліку ўсіх абставін.

|| прым. уліковы, .

  • Уліковая дакументацыя.
  • Уліковая плошча.

уліпнуць, ; зак.

  1. Папасці ў што-н. ліпкае, вязкае.

  2. перан. Трапіць у непрыемнае становішча (разм.).

    • У. у гісторыю.
  3. Добра аблегчы, прыстаць (пра адзенне, абутак; разм.).

    • Сукенка ўліпла.

|| незак. уліпаць, .

улітаваць, ; зак. (уст.).

Тое, што і упаяць.

|| незак. улітоўваць, .

|| наз. улітоўка, і улітоўванне, .

улітка, , ж. (спец.).

Частка ўнутранага вуха, дзе знаходзіцца гукаўспрымальны апарат.

|| прым. уліткавы, .

уліцца, ; зак.

  1. Наліцца ўнутр.

    • У. лодку ўлілася вада.
  2. перан. Папоўніць сабою, далучыцца.

    • У працоўны калектыў улілося новае папаўненне.

|| незак. улівацца, .

уліць, ; зак.

  1. Наліць унутр.

    • У. ваду ў бочку.
    • У. новую энергію ў каго-н. (перан.).
  2. перан. Дабавіць, уключыць дадаткова.

    • У. атрад у партызанскае злучэнне.
  3. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж; разм.).

    • Увечары ўліў такі дождж.

|| незак. уліваць, .

|| наз. уліванне, .

  • У. глюкозы (упырскванне).

улічыць, ; зак.

  1. Устанавіць наяўнасць шляхам падліку.

    • У. усіх спецыялістаў.
    • У. расходы.
  2. Прыняць пад увагу, у разлік.

    • У. заўвагу.
    • У. мінулы вопыт.

|| незак. улічваць, .