Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уцягнуцца, ✂; зак.

  1. Прасунуцца ў вузкую адтуліну.

    • Нітка ўцягнулася ў іголку.
  2. Прыняць удзел у чым-н.

    • У. ў размову.
  3. перан. Асвоіцца з чым-н., прывыкнуць, прызвычаіцца, прыахвоціцца да чаго-н.

    • У. ў работу.
    • У. ў гарэлку.

|| незак. уцягвацца, ✂.

уцягнуць, ✂; зак.

  1. Цягнучы, завалачы каго-, што-н. у што-н. або сілаю ўвесці ўнутр чаго-н.

    • У. сані ў вазоўню.
    • У. каго-н. у памяшканне.
  2. Усунуць у якую-н. адтуліну.

    • У. нітку ў іголку.
  3. Удыхнуць.

    • У. паветра.
  4. Утуліць, увабраць унутр (галаву, шчокі, жывот і пад.); запасці.

    • У. галаву ў плечы.
    • Жывот уцягнула.
  5. перан. Схіліць уступіць у што-н., прыняць удзел у чым-н.

    • У. у драмгурток.
    • У. у спрэчку.

|| незак. уцягваць, ✂.

|| прым. уцяжны, ✂.

  • Уцяжная труба.
  • У. рукаў помпы.

уцяжарыць, ✂; зак. (кніжн.).

Зрабіць цяжэйшым.

  • У. канструкцыю.

|| незак. уцяжарваць, ✂.

|| наз. уцяжарванне, ✂.

уцякаць, ✂; незак.

Тое, што і упадаць (у 2 знач.).

  • Ручай уцякае ў рэчку.

|| зак. уцячы, ✂.

уцякач, ✂, м.

  1. Той, хто ўцёк​2 (у 2 знач.).

  2. Тое, што і бежанец.

|| ж. уцякачка, ✂.

уцяміць, ✂; зак. (разм.).

Зразумець сэнс, змест чаго-н., поўнасцю ўсвядоміць што-н.

  • Я не адразу ўцяміў, пра што ідзе гаворка.
  • У. сэнс выказвання.

уцяпліць, ✂; зак.

Зрабіць цяплейшым, засцерагчы ад уздзеяння холаду.

  • У. ферму.

|| незак. уцяпляць, ✂.

|| наз. уцяпленне, ✂.

|| прым. уцяпляльны, ✂.

  • У. чахол (прызначаны для ўцяплення).

уцяпляльнік, ✂, м. (спец.).

Уцяпляльны матэрыял.

уцярпець, ✂ і уцерпець, ✂; зак.

Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння.

  • Не ўцярпеў (не ўцерпеў), каб не выказацца.

уцяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Адсякаючы, адразаючы, укараціць.

    • У. канец вяроўкі.
  2. Уцягнуць, увабраць унутр (галаву, шыю).

    • У. галаву ў плечы.

|| незак. уцінаць, ✂.

|| наз. уцінанне, ✂.