Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уперамешку, і упярэмешку, прысл. (разм.).

У перамяшаным выглядзе, у беспарадку.

  • Ёлкі раслі ў. з лісцёвымі дрэвамі.

упяцёх, прысл.

У колькасці пяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

  • Пайшлі касіць у.

упяцца, ; зак.

  1. чым у што. Уперціся ў што-н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення або моцна ўчапіцца за што-н.

    • У. ў дзверы і не пускаць каго-н.
    • У. рукамі ў баранку аўтамашыны.
  2. Напружыць свае сілы, напяцца.

    • Конь упяўся і крануў воз з месца.
  3. перан. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым-н. (разм.).

    • Упяўся і не пусціў мяне ў паездку.

|| незак. упінацца, .

упяцярых, прысл.

Колькасцю ў пяць асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

упячы, ; зак.

  1. Спячы, добра прапячы.

    • У. хлеб.
  2. Адправіць куды-н. супраць волі; зняволіць (разм.).

    • У. ў глуш.
    • У. ў турму.
  3. Папракнуць, з’едліва сказаць што-н. каму-н. (разм.).

    • У. каго-н. на сходзе.
  4. Марна патраціць (разм.).

    • Упяклі столькі грошай.

|| незак. упякаць, .

упячыся, ; зак.

Спячыся да поўнай гатоўнасці.

  • Хлеб добра ўпёкся.

|| незак. упякацца, .