Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

управа​1, прысл.

У правы бок, у правым баку.

  • Дарога навярнулася ў.

управа​2, ✂, ж.

  1. Магчымасць зладзіць, управіцца з кім-, чым-н.

    • Знайсці ўправу на каго-н.
    • Няма ўправы на гэтага абібока.
  2. Назва некаторых мясцовых устаноў у дарэвалюцыйны час.

    • Земская ў.
    • Валасная ў.

|| прым. упраўскі, ✂.

управіцца, ✂; зак.

  1. Скончыць якую-н. справу.

    • Аднаму з гаспадаркай не ў.
  2. Паспець за які-н. тэрмін схадзіць або з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад.

    • У. за суткі.
  3. Змагчы, паспець зрабіць што-н.

    • Не ў. адказаць.
  4. Адолець, стрымаць каго-, што-н., падпарадкаваць сваёй волі.

    • У. з дэбашырам.

|| незак. упраўляцца, ✂.

управіць, ✂; зак.

  1. Уставіць на сваё месца (вывіхнутае).

    • У. сустаў.
  2. перан. Аддаць, прадаць; загубіць, знішчыць.

    • У. многа лесу.
    • У. каня.
  3. Даць увязнуць (разм.).

    • У. воз у гразь.
  4. што і чаго. Даглядзець, усё зрабіць (па гаспадарцы; разм.).

    • Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш (прыказка).

|| незак. упраўляць, ✂.

|| наз. упраўка, ✂ і упраўлянне, ✂.

упражыцца, ✂; зак.

Спражыцца да поўнай гатоўнасці (пра гарох, боб, семкі).

упражыць, ✂; зак.

Спражыць да поўнай гатоўнасці (гарох, боб, семкі).

  • У. гарох.

|| незак. упражваць, ✂.

|| наз. упражванне, ✂.

упрасіць, ✂; зак.

Просьбамі пераканаць зрабіць што-н.

  • У. застацца яшчэ на дзянёк.

|| незак. упрошваць, ✂.

|| наз. упрошванне, ✂.

упраўленне, ✂, н.

Буйная адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.

  • Цэнтральнае статыстычнае ў.
  • У. чыгункі.

|| прым. упраўленчы, ✂.

упраўны, ✂.

Спрытны і жвавы ў рабоце.

  • У. чалавек.

|| наз. упраўнасць, ✂.

упрыгажэнне, ✂, н.

  1. гл. упрыгожыць.

  2. Прадмет для аздаблення каго-, чаго-н.

    • Ляпныя ўпрыгажэнні.