Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арляня́, ✂ і арлянё, ✂, н.

Птушаня арла.

арма́да, ✂, ж.

Вялікая колькасць караблёў, самалётаў, танкаў, сабраных у адным месцы.

  • А. караблёў.

армату́ра, ✂, ж.

  1. зб. Прылады і прыналежнасці якога-н. апарата, машыны і пад.

  2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў (спец.).

|| прым. арматурны, ✂.

армату́ршчык, ✂, м.

Спецыяліст па збудаванню арматуры (у 2 знач.).

|| ж. арматуршчыца, ✂.

|| прым. арматуршчыцкі, ✂.

арме́ец, ✂, м.

Ваеннаслужачы арміі (у 1 і 2 знач.).

а́рмія, ✂, ж.

  1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

    • Служыць у арміі.
    • Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
  2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

  3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій.

    • Танкавая а.
  4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

    • А. настаўнікаў.
    • А. змагароў за мір.

|| прым. армейскі, ✂.

армя́к, ✂, м.

Даўней у сялян: від верхняга адзення з тоўстага сукна; кафтан.

|| прым. армячны, ✂.

армя́не, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Арменіі.

|| ж. армянка, ✂.

|| прым. армянскі, ✂.

арна́мент, ✂, м.

  1. Узор, жывапіснае графічнае ўпрыгожанне, у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў пэўным парадку.

    • Беларускі а.
  2. У музыцы: упрыгожанне мелодый, напр. трэль.

|| прым. арнаментны, ✂ і арнаментальны, ✂.

арнаментава́ць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Упрыгожыць (-жваць) арнаментам.

  • А. сцены дома.

|| наз. арнаментацыя, ✂.