Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ардэнано́сны, ✂.

Узнагароджаны ордэнам.

  • Ардэнаносная рэспубліка.

ар’ерга́рд, ✂, м.

Частка войска (або флоту), якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл пры паходзе і забяспечвае надзейнасць тылу.

|| прым. ар’ергардны.

аржа́нішча, ✂, н.

Тое, што і іржышча.

аржаны́, ✂.

Тое, што і жытні.

  • А. хлеб.

а́рка, ✂, ж.

  1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі і пад.

  2. Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.

    • Трыумфальная а.

|| прым. арачны, ✂.

арка́да, ✂, ж.

Рад аднолькавых па форме і велічыні арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і складаюць архітэктурнае цэлае.

арка́н, ✂, м.

Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншых жывёлін; ласо.

|| прым. арканны, ✂.

арка́ніць, ✂; незак.

Лавіць арканам.

|| зак. заарканіць, ✂.

арке́стр, ✂, м.

  1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; група музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

    • Духавы а.
    • Струнны а.
  2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. аркестравы, ✂.

аркестрава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) аркестроўку чаго-н.