Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аргуме́нт, ✂, м.

  1. Лагічны довад, доказ.

    • Важкі а.
  2. У матэматыцы: незалежная пераменная велічыня, ад змены якой залежыць змена другой велічыні (функцыі).

аргументава́ць, ✂; зак. і незак.

Прывесці (-водзіць) доказы, аргументы (у 1 знач.).

|| наз. аргументацыя, ✂.

аргумента́цыя, ✂, ж.

  1. гл. аргументаваць.

  2. Сукупнасць аргументаў (у 1 знач.).

    • Лагічная а.

|| прым. аргументацыйны, ✂.

арда́, ✂, ж.

  1. У старажытнасці ў цюркскіх вандроўных народаў: род дзяржаўнага аб’яднання.

    • Залатая а.
  2. перан. Натоўп, банда, зграя.

    • Фашысцкія орды.

|| прым. ардынскі, ✂.

ардына́рац, ✂, м.

Ваеннаслужачы пры камандзіру для службовых даручэнняў.

|| прым. ардынарачны, ✂.

ардына́рны, ✂.

  1. Які нічым асаблівым не вызначаецца, звычайны (кніжн.).

  2. У назвах вучоных пасад: штатны; проціл. экстраардынарны (уст.).

    • А. прафесар.

ардына́тар, ✂, м.

Урач, які лечыць у бальніцы, клініцы і пад.

|| прым. ардынатарскі, ✂.

ардына́тарская, ✂, ж.

У лячэбнай установе: пакой для ўрачоў.

ардынату́ра, ✂, ж.

  1. Пасада ардынатара або ардынарнага прафесара.

  2. Род практычнай медыцынскай аспірантуры.

    • Клінічная а.

ардэнано́сец, ✂, м.

Чалавек або арганізацыя, узнагароджаныя ордэнам.