Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арганізацы́йны, .

Які адносіцца да арганізацыі (гл. арганізаваць у 1 знач.), да падрыхтоўкі ажыццяўлення чаго-н.

  • А. перыяд.
  • Арганізацыйныя расходы.

арганіза́цыя, , ж.

  1. гл. арганізаваць.

  2. Арганізаванасць, унутраная дысцыпліна, прадуманы, планамерны парадак. Дакладная а. ў рабоце.

  3. Грамадскае аб’яднанне або дзяржаўная ўстанова.

    • Прафсаюзная а.
    • Будаўнічая а.

аргані́зм, , м.

  1. Жывая істота ці расліна з органамі, якія дзейнічаюць зладжана.

    • Развіццё арганізмаў.
  2. Сукупнасць фізічных і духоўных уласцівасцей чалавека.

    • Здаровы а.
  3. Складанае арганізаванае адзінства.

    • Дзяржаўны а.

|| прым. арганізменны, .

арга́ніка, , ж. (разм.).

  1. Арганічная хімія.

  2. Арганічныя ўгнаенні.

    • Вывезці арганіку на палі.

аргані́ст, , м.

Музыкант, які іграе на аргане.

|| ж. арганістка, .

|| прым. арганісцкі, .

аргані́чны, .

  1. Які належыць да жывёльнага або расліннага свету, які мае адносіны да арганізмаў (у 1 знач.).

    • А. свет.
    • Арганічная прырода.
    • Арганічная хімія (раздзел хіміі, які вывучае злучэнні, што змяшчаюць у сабе вуглярод).
  2. Які датычыцца ўнутранай будовы чалавека, яго арганізма (у 2 знач.), органаў.

    • А. парок сэрца.
  3. Які датычыцца самой сутнасці чаго-н., карэнны.

    • Арганічнае адзінства тэорыі і практыкі.
  4. перан. Унутрана ўласцівы каму-н.

    • Арганічнае непрыманне.

|| наз. арганічнасць, .

аргаты́зм, , м.

Слова ці моўны зварот з арго.

аргвы́вады, .

Скарачэнне: арганізацыйныя вывады — канкрэтныя меры, якія прымаюцца для рэалізацыі якога-н. рашэння.

  • Зрабіць а.

арго́, нескл., н.

Умоўныя словы і выразы, якія ўжываюцца якой-н. адасобленай ці прафесійнай групай, гуртком і пад. і жаргон.

  • Зладзейскае а.

|| прым. аргатычны, .

арго́н, , м.

Хімічны элемент, газ без колеру і паху (дае сіняватае свячэнне, выкарыстоўваецца ў светлавых рэкламах).

|| прым. аргонавы, .