Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узбекі, ✂, м.

Народ, які складае асноўную частку насельніцтва Узбекістана.

|| ж. узбечка, ✂.

|| прым. узбекскі, ✂.

узбіцца, ✂; зак.

  1. Нечакана наскочыць, наткнуцца на каго-, што-н., сутыкнуцца з кім-, чым-н. непажаданым.

    • У. на камень.
    • У. на засаду.
  2. Натрапіць, напасці на што-н. (разм.).

    • У. на пашу.
    • У. на капейку (перан. разжыцца на грошы; разм.).
  3. Узабрацца наверх, насесці, налезці на каго-, што-н. (разм.).

    • У. з бруднымі нагамі на лаўку.

|| незак. узбівацца, ✂.

узбіць, ✂; зак.

  1. Ударам ці ўдарамі насадзіць, накалоць.

    • У. абруч на бочку.
    • У. вілкі на вожаг.
  2. Надзець, насунуць на што-н. зверху або з цяжкасцю надзець што-н. вузкае, цеснае (разм.).

    • Ледзь узбіў паліто на плечы.
  3. Лёгкімі ўдарамі зрабіць больш рыхлым, пышным, пеністым.

    • У. падушку.
    • У. смятанку.
  4. Разбіць яйка на патэльню (разм.).

  5. Паставіць, палажыць, павесіць што-н. на вельмі высокае, нязручнае месца (разм.).

    • Куды ты ўзбіў гэту скрынку?

|| незак. узбіваць, ✂.

узбоўтаць, ✂; зак.

Боўтаючы, перамяшаць паміж сабой часцінкі якой-н. вадкасці.

  • У. мікстуру.

|| незак. узбоўтваць, ✂.

узбоч, прысл. і прыназ.

На нейкай адлегласці ад чаго-н., у баку ад чаго-н.

  • Ён ішоў у.
  • У. насыпу стаяла група людзей.

узбраенне, ✂, н.

  1. гл. узброіцца, -ць,

  2. Зброя і боепрыпасы для вядзення вайны, бою.

    • Новыя віды ўзбраення.
    • Быць або знаходзіцца на ўзбраенні (пра зброю, якой аснашчаны войскі).
    • Прыняць (узяць) на ў. (таксама перан. актыўна выкарыстаць што-н.).

узброенасць, ✂, ж.

Аснашчанасць, наяўнасць неабходных сродкаў для вядзення бою.

  • Тэхнічная ў. сельскай гаспадаркі (перан. аснашчанасць абсталяваннем).

узброены, ✂.

Які мае адносіны да барацьбы са зброяй у руках.

  • У. атрад.
  • Узброенае паўстанне.
  • Узброеныя сілы (армія, войскі).
  • У. нейтралітэт (неўмяшанне ў вайну пры поўнай да яе гатоўнасці).

узброіцца, ✂; зак.

  1. Запасціся сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

    • У. да зубоў.
  2. перан. Запасціся сродкамі для якой-н. дзейнасці.

    • У. новай тэорыяй.

|| незак. узбройвацца, ✂.

|| наз. узбраенне, ✂.

узброіць, ✂; зак.

  1. Забяспечыць сродкамі для вядзення вайны, бою (зброяй, тэхнікай і пад.).

    • У. армію.
    • У. атрад вінтоўкамі.
  2. перан., чым. Забяспечыць сродкамі для якой-н. дзейнасці.

    • У. гаспадарку навейшай тэхнікай.
    • Узброеным вокам (пры дапамозе аптычных прылад).

|| незак. узбройваць, ✂.

|| наз. узбраенне, ✂.