Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узбагаціцца, ; зак.

  1. Стаць багатым, разбагацець (разм.).

  2. перан. Папоўніцца чым-н., стаць больш багатым па саставу, зместу і пад.

    • Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі.
    • У. вопытам.

|| незак. узбагачацца, .

|| наз. узбагачэнне, .

узбагаціць, ; зак.

  1. Зрабіць багатым, заможным.

  2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставу, зместу і пад.

    • У. сваю памяць.

|| незак. узбагачаць, .

|| наз. узбагачэнне, .

узбадзёрыцца, ; зак.

Стаць, зрабіцца бадзёрым, падбадзёрыцца.

|| незак. узбадзёрвацца, .

узбадзёрыць, ; зак.

Выклікаць бадзёры настрой, прыліў энергіі, падбадзёрыць.

  • Яго словы мяне ўзбадзёрылі.

|| незак. узбадзёрваць, .

узбегчы, ; зак.

Падняцца бягом куды-н.

|| незак. узбягаць, .

узбекі, , м.

Народ, які складае асноўную частку насельніцтва Узбекістана.

|| ж. узбечка, .

|| прым. узбекскі, .

узбіцца, ; зак.

  1. Нечакана наскочыць, наткнуцца на каго-, што-н., сутыкнуцца з кім-, чым-н. непажаданым.

    • У. на камень.
    • У. на засаду.
  2. Натрапіць, напасці на што-н. (разм.).

    • У. на пашу.
    • У. на капейку (перан. разжыцца на грошы; разм.).
  3. Узабрацца наверх, насесці, налезці на каго-, што-н. (разм.).

    • У. з бруднымі нагамі на лаўку.

|| незак. узбівацца, .

узбіць, ; зак.

  1. Ударам ці ўдарамі насадзіць, накалоць.

    • У. абруч на бочку.
    • У. вілкі на вожаг.
  2. Надзець, насунуць на што-н. зверху або з цяжкасцю надзець што-н. вузкае, цеснае (разм.).

    • Ледзь узбіў паліто на плечы.
  3. Лёгкімі ўдарамі зрабіць больш рыхлым, пышным, пеністым.

    • У. падушку.
    • У. смятанку.
  4. Разбіць яйка на патэльню (разм.).

  5. Паставіць, палажыць, павесіць што-н. на вельмі высокае, нязручнае месца (разм.).

    • Куды ты ўзбіў гэту скрынку?

|| незак. узбіваць, .

узбоўтаць, ; зак.

Боўтаючы, перамяшаць паміж сабой часцінкі якой-н. вадкасці.

  • У. мікстуру.

|| незак. узбоўтваць, .

узбоч, прысл. і прыназ.

На нейкай адлегласці ад чаго-н., у баку ад чаго-н.

  • Ён ішоў у.
  • У. насыпу стаяла група людзей.