Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узгадаваць, ✂; зак.

Вырасціць, гадуючы, выхоўваючы.

  • Дзетак у. — не грыбоў назбіраць (прыказка).
  • У. сад.
  • У. надзею (перан.).

|| незак. узгадоўваць, ✂.

узгадніць, ✂; зак.

  1. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым-н.

    • У. дзеянні.
    • У. гадавы план з дырэктарам.
  2. Абмеркаваўшы, выпрацаваць адзіную думку наконт чаго-н., атрымаць згоду на што-н.

    • У. пытанне з начальствам.

|| незак. узгадняць, ✂.

|| наз. узгадненне, ✂.

узгалоўе, ✂, н.

Месца на пасцелі, куды кладуцца галавой.

  • Каля ўзгалоўя стаіць тумбачка.

узгарэцца, ✂; зак.

  1. Загарэцца, разгарэцца.

    • Дровы узгарэліся.
  2. перан. Нечакана ўзнікнуць, пачацца.

    • Узгарэлася сварка.
  3. перан. Запаліцца якім-н. пачуццём, моцна захацець зрабіць што-н.

    • У. жаданнем.

|| незак. узгарацца, ✂ і узгарвацца, ✂.

узгоднены, ✂.

Такі, у якім дасягнута адзінства, згода (у 2 знач.).

  • Узгодненае рашэнне.

|| наз. узгодненасць, ✂.

узгорак, ✂, м.

Невялікая горка, узвышэнне з пакатымі схіламі; пагорак.

  • Пясчаны ў.

|| памянш. узгорачак, ✂.

узгор’е, ✂, н.

Невялікае ўзвышэнне, узгорак.

узгоркаваты, ✂ (разм.).

Тое, што і узгорысты.

|| наз. узгоркаватасць, ✂.

узгорысты, ✂.

Няроўны, з вялікай колькасцю ўзгоркаў.

  • У. рэльеф.

|| наз. узгорыстасць, ✂.

узгрэць, ✂; зак. (разм.).

Моцна вылаяць ці набіць за якую-н. правіннасць.

|| незак. узграваць, ✂.