Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узрасці, ✂; зак.

  1. Вырасці, стаць дарослым; узгадавацца; узышоўшы, вырасці (пра расліны).

    • Сыны ўзраслі.
    • Край, дзе я ўзрос, вабіць да сябе.
    • Жыта добра ўзрасло.
  2. Вырасці, стаць большым, мацнейшым, больш значным.

    • Сілы ўзраслі.
    • Узрасла актыўнасць.
    • Узрос аўтарытэт арганізацыі.

|| незак. узрастаць, ✂.

узровень, ✂, м.

  1. Гарызантальная плоскасць, якая з’яўляецца мяжой вышыні чаго-н.

    • У. вады ў рацэ.
    • На ўзроўні мора.
  2. Ступень велічыні, развіцця, значнасці чаго-н.

    • Жыццёвы ў.
    • У. механізацыі гаспадаркі.
    • На ўзроўні лепшых сусветных стандартаў.

◊

  • На ўзроўні, у знач. вык. (разм.) — адпавядае неабходным патрабаванням.

    • Лекцыя была на ўзроўні.

|| прым. узроўневы, ✂.

узрост, ✂, м.

  1. Перыяд, ступень у развіцці, росце чалавека, жывёліны, расліны.

    • Дзіцячы ў.
    • Сталы ў.
  2. Колькасць пражытага часу, гадоў.

    • Жанчына ва ўзросце сарака пяці гадоў.

|| прым. узроставы, ✂.

  • У. цэнз.

узрушанасць, ✂, ж.

Стан узрушэння.

узрушыцца, ✂; зак.

Моцна ўсхвалявацца, устрывожыцца.

|| незак. узрушвацца, ✂ і узрушацца, ✂.

|| наз. узрушэнне, ✂.

узрушыць, ✂; зак.

  1. Моцна ўсхваляваць, устрывожыць.

    • Гэта падзея ўзрушыла ўсіх.
  2. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго-н. (разм.).

    • У. зямлю на градах.
    • Вецер узрушыў паверхню возера.

|| незак. узрушаць, ✂ і узрушваць, ✂.

|| наз. узрушэнне, ✂.

узрывальнік, ✂, м. (спец.).

Механізм, які выклікае выбух зарада ў міне, артылерыйскім снарадзе, ракеце, авіябомбе, тарпедзе і пад.

узрыў, ✂, м.

  1. Імгненны распад рэчыва, які суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў, а таксама гук, які ўзнікае пры такім разбурэнні; выбух.

    • У. газаў.
    • У. бомбы.
  2. Разбурэнне чаго-н., зробленае пры дапамозе такога распаду рэчываў.

    • У. скалы.
  3. перан., чаго. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго-н.

    • У. смеху.

узрыўнік, ✂, м.

Спецыяліст па ўзрыўных работах.

узрыўны, ✂.

Які служыць для ўзрывання, узрыву (у 1 і 2 знач.); які з’яўляецца вынікам узрыву.

  • Узрыўныя работы.
  • Узрыўная хваля.