Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узважыць, ✂; зак.

  1. Вызначыць вагу каго-, чаго-н.

    • У. рыбу.
  2. перан. Папярэдне абдумаць, ацаніць.

    • У. усе магчымасці.

|| незак. узважваць, ✂.

|| звар. узважыцца, ✂.

|| незак. узважвацца, ✂.

узвалачы, ✂; зак. (разм.).

  1. Падняць наверх што-н. цяжкае, грувасткае.

    • У. мех на воз.
  2. З цяжкасцю паставіць на ногі.

    • У. каня на ногі.

|| незак. узвалакаць, ✂ і узвалакваць, ✂.

узвалачыся, ✂; зак. (разм.).

  1. З цяжкасцю ўзысці куды-н.

    • У. на пагорак.
  2. З цяжкасцю падняцца, устаць.

    • У. на ногі.

|| незак. узвалакацца, ✂ і узвалаквацца, ✂.

узваліць, ✂; зак.

  1. Падняўшы, наваліць.

    • У. мех на плечы.
  2. перан. Абцяжарыць каго-н. чым-н., ускласці што-н. на каго-н. (разм.).

    • У. усю работу на сакратара.
  3. перан. Беспадстаўна абвінаваціць у чым-н.

    • У. віну на каго-н.

|| незак. узвальваць, ✂.

узвар, ✂, м.

Адвар з ягад, траў і пад.

узварушыцца, ✂; зак.

  1. Пачаць варушыцца, рухацца.

    • Мурашкі ўзварушыліся.
  2. перан. Выйсці са стану вяласці, расшавяліцца (разм.).

    • Вяскоўцы ўзварушыліся — пачаўся сенакос.

|| незак. узварушвацца, ✂.

узварушыць, ✂; зак.

  1. Злёгку паварушыць, разварушыць.

    • У. зямлю вакол дрэва.
  2. перан. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці; расшавяліць, узняць; абудзіць, ажывіць (разм.).

    • У. народ.
    • У. успаміны.
  3. перан. Выклікаць глыбокія пачуцці, узрушыць (разм.).

    • Вестка надта ўзварушыла яе.

|| незак. узварушваць, ✂.

узвесці, ✂; зак.

  1. Ведучы, дапамагчы ўзысці, падняцца наверх чаго-н.

    • У. дзіця на ганак.
  2. Узняць (вочы, позірк), паглядзець уверх.

    • У. вочы на каго-н.
  3. Прывесці ў гатовае да выстралу становішча (пра зброю).

    • У. курок.
  4. Збудаваць, паставіць.

    • У. будынак.
    • У. помнік.
  5. перан. Узвысіць да якога-н. стану, звання; надаць чаму-н. іншае ці важнае значэнне.

    • У. ў ранг заслужанага дзеяча навукі.
    • У. ў абсалют.
    • У. што-н. у закон.
  6. перан. Несправядліва прыпісаць каму-н. што-н.

    • У. паклёп на каго-н.
  7. што ў што (у якую-н. ступень, у квадрат, у куб). Памножыць лік (ці велічыню) сам на сябе столькі разоў, колькі вызначае паказчык ступені.

    • У. сем у куб.

|| незак. узводзіць, ✂.

|| наз. узвядзенне, ✂ і узвод, ✂.

узвіхрыцца, ✂; зак.

Закружыцца віхрам.

  • Узвіхрыўся пыл на дарозе.

узвіцца, ✂; зак.

  1. Наматацца.

    • Ніткі ўзвіліся на шпульку.
  2. Узляцець увысь, падняўшыся, закруціцца, закружыцца.

    • Узвіліся галубы.
    • Узвіўся клубок агню.
  3. перан. Прыйсці ў раздражнены стан (разм.).

|| незак. узвівацца, ✂.