узвіцца, ; зак.

  1. Наматацца.

    • Ніткі ўзвіліся на шпульку.
  2. Узляцець увысь, падняўшыся, закруціцца, закружыцца.

    • Узвіліся галубы.
    • Узвіўся клубок агню.
  3. перан. Прыйсці ў раздражнены стан (разм.).

|| незак. узвівацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)