Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асамбле́я, ✂, ж.

  1. Агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі.

    • Генеральная А.
    • Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
  2. У эпоху Пятра І: баль, вечар з забавамі.

|| прым. асамблейны, ✂.

асана́нс, ✂, м. (кніжн.).

Тое, што і сугучнасць.

|| прым. асанансны, ✂.

  • Асанансныя рыфмы.

аса́нна, ✂, ж. (уст.).

Узнёслае ўслаўленне (першапачаткова: хвалебны выгук у малітве). Спяваць асанну (узносіць, усхваляць каго-н. і кніжн.).

асартыме́нт, ✂, м.

Падбор якіх-н. прадметаў, наяўнасць розных тавараў, іх гатункаў.

  • Багаты а. адзення.

|| прым. асартыментны, ✂.

асарці́, нескл., н.

Спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., набор.

  • Шакаладнае а.

асатане́лы, ✂ (разм.).

Які асатанеў, азвярэлы.

  • А. вораг.

|| наз. асатанеласць, ✂.

асацыі́равацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Злучыцца (-чацца) ва ўяўленні па асацыяцыі (у 2 знач.).

асацыі́раваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Устанавіць (-наўліваць) асацыяцыю (у 2 знач.) між чым-н.

асацыяты́ўны, ✂.

Які ўстанаўліваецца па асацыяцыі (у 2 знач.).

  • А. працэс.

|| наз. асацыятыўнасць, ✂.

асацыя́цыя, ✂, ж.

  1. Аб’яднанне асоб або ўстаноў аднаго роду дзейнасці.

    • Навуковая а.
  2. Сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, калі адно з уяўленняў выклікае другое.

    • А. па падабенству.

|| прым. асацыяцыйны, ✂.