Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ара́тарстваваць, ✂; незак. (іран.).

Гаварыць з прэтэнзіяй на красамоўства.

арато́рыя, ✂, ж.

Вялікі музычна-драматычны твор для хору, спевакоў-салістаў і аркестра.

|| прым. араторны, ✂ і аратарыяльны, ✂.

ара́ты, ✂, м.

Той, хто апрацоўвае, арэ зямлю; земляроб.

  • Дзе а. плача, там жняя скача (прыказка).

|| прым. арацкі, ✂.

ара́хіс, ✂, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. арахісавы, ✂.

  • А. торт (з арахісам).

ара́ць, ✂; незак.

Апрацоўваць зямлю плугам.

  • Ой, пайду я лугам, лугам, дзе мой мілы арэ плугам (з нар.).

|| зак. узараць, ✂.

|| наз. аранне, ✂ і ворыва, ✂.

араша́льны, ✂.

Які служыць для арашэння, штучнага ўвільгатнення глебы.

  • А. канал.