Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аслупяне́лы, ✂ (разм.).

Які аслупянеў ад здзіўлення, нечаканасці і пад.

  • Чалавек стаяў як а.

|| наз. аслупянеласць, ✂.

аслу́хацца, ✂; зак.

  1. Недачуць, не разабраць, што сказана.

    • Ці не аслухаўся я?
  2. Уважліва ўслухацца.

    • Чалавек аслухаўся і перастаў баяцца.

|| незак. аслухвацца, ✂.

аслу́хаць, ✂; зак.

Тое, што і абслухаць.

  • Урач уважліва аслухаў хворага.

|| незак. аслухваць, ✂.

асляня́, ✂ і аслянё, ✂, н.

Дзіцяня асла.

асляпі́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць сляпым.

  2. Часова прытупіць зрок святлом.

    • Яркае сонца асляпіла мяне.
    • Прыгажосць асляпіла нас (перан.).
  3. перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.

    • Злосць асляпіла яго.

|| незак. асляпляць, ✂.

|| наз. асляпленне, ✂.

асляпля́льны, ✂.

  1. Вельмі яркі.

    • Асляпляльнае сонца.
  2. перан. Які робіць моцнае ўражанне (звычайна аб прыгожай знешнасці).

    • Асляпляльная прыгажосць.

|| наз. асляпляльнасць, ✂.