Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асеці́ны, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Паўночна-Асецінскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі, і Паўднёва-Асецінскай Рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Грузіі.

|| ж. асецінка, ✂.

|| прым. асецінскі, ✂.

асе́ць, ✂, ж.

Памяшканне пры гумне для сушкі снапоў перад малацьбой.

|| прым. асецевы, ✂.

асе́чка, ✂, ж.

Пры стральбе: адсутнасць выстралу з-за няспраўнасці зброі ці патрона.

  • Ружжо дало асечку (таксама перан. пра няўдачу пры выкананні чаго-н. і разм.).

асячы́, ✂ і асе́кчы, ✂; зак.

Тое, што і абсячы (абсекчы).

|| незак. асякаць, ✂.

асячы́ся, ✂ і асе́кчыся, ✂; зак.

  1. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца.

    • Яна раптам асеклася, пачырванела.
  2. Пацярпець няўдачу ў; чым-н.

|| незак. асякацца, ✂.