Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

архео́лаг, ✂, м.

Спецыяліст па археалогіі.

архі...

Прыстаўка, якая абазначае вышэйшую ступень чаго-н., напр. архімільянер, архіважны, архірэакцыйны.

архібі́скуп, ✂, м.

Духоўнае званне (каталіцкае), сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам.

|| прым. архібіскупскі, ✂.

архіва́рыус, ✂, м.

Супрацоўнік архіва, хавальнік архіва.

архіві́ст, ✂, м.

Спецыяліст па архіўнай справе.

|| ж. архівістка, ✂.

архідэ́я, ✂, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з пахучымі кветкамі дзівоснай формы і афарбоўкі.

|| прым. архідэйны, ✂.

архіепі́скап, ✂, м.

Епіскап, які вядзе нагляд за некалькімі епархіямі; наогул ганаровы тытул епіскапа, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. архіепіскапскі, ✂.

архімандры́т, ✂, м.

Тытул святара-манаха, звычайна настаяцеля мужчынскага манастыра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. архімандрыцкі, ✂.

архіпела́г, ✂, м.

Група марскіх астравоў, размешчаных на блізкай адлегласці адзін ад аднаго.

|| прым. архіпелагавы, ✂.

архірэ́й, ✂, м.

Агульная назва вышэйшых чыноў праваслаўнага духавенства (епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта).

|| прым. архірэйскі, ✂.