Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арэ́шнік, , м.

Кусты з ядомымі пладамі-арэхамі, а таксама зараснік такіх раслін.

  • Разросся а. на паляне.

|| прым. арэшнікавы, .

арэ́шына, , ж.

  1. Лісцевае дрэва, на якім растуць лясныя арэхі; ляшчына.

  2. адз. Драўніна гэтай расліны.

    • Вырабы з арэшыны.