Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арыстакраты́зм, ✂, м.

Манера паводзін, знешняя вытанчанасць, характэрныя арыстакратам.

|| прым. арыстакратычны, ✂.

  • А. выгляд.
  • Арыстакратычныя манеры.

арыстакраты́чны, ✂.

  1. гл. арыстакратыя і арыстакратызм.

  2. Прасякнуты арыстакратызмам, уласцівы арыстакрату, вытанчаны.

|| наз. арыстакратычнасць, ✂.

арыстакра́тыя, ✂, ж.

  1. Вышэйшы радавіты слой дваранства, радавая знаць.

  2. перан. Прывілеяваная частка грамадства або сацыяльнай групы.

    • Фінансавая а.

|| прым. арыстакратычны, ✂.

арытмі́я, ✂, ж. (спец.).

Парушэнне сардэчнага рытму, перабоі.

|| прым. арытмічны, ✂.

арыфме́тыка, ✂, ж.

  1. Раздзел матэматыкі, які вывучае прасцейшыя ўласцівасці лікаў, выражаных лічбамі, дзеянні, што робяцца з імі.

  2. перан. Тое, што і падлік (у 2 знач. і разм.).

    • Такая атрымліваецца а.

|| прым. арыфметычны, ✂.

арыфмо́метр, ✂, м.

Настольная лічыльная машына для механічнага выканання арыфметычных дзеянняў.

а́рышт, ✂, м.

  1. Узяцце пад варту, пазбаўленне волі.

    • Пазбегнуць арышту.
  2. Забарона судовымі органамі распараджацца чым-н.

    • Накласці а. на маёмасць.

|| прым. арыштны, ✂.

  • Арыштнае памяшканне.

арыштава́ць, ✂; зак.

Пазбавіць каго-н. волі з узяццем пад варту або накласці арышт на што-н.

|| незак. арыштоўваць, ✂.

арышта́нт, ✂, м. (уст.).

Чалавек, які знаходзіцца пад арыштам.

|| ж. арыштантка, ✂.

|| прым. арыштанцкі, ✂.

а́рыя, ✂, ж.

Партыя для аднаго голасу (пераважна ў оперы, аперэце) або для аднаго інструмента, а таксама самастойная вакальная ці інструментальная п’еса.