Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апо́весць, , ж.

  1. Літаратурны апавядальны твор з больш простым сюжэтам у адрозненне ад рамана.

  2. Апавяданне пра якую-н. падзею.

    • Уважліва слухалі сумную а.

апо́йка, , ж.

Шкура цяляці-сысунка, а таксама вырабленая з яе скура.

|| прым. апойкавы, .

  • Апойкавыя боты.

апо́ка1, , ж. (спец.).

Прыстасаванне (скрынка без дна з фармовачнай зямлёй) для заліўкі металам.

|| прым. апокавы, .

апо́ка2, , ж. (спец.).

Цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.

|| прым. апокавы, .

апо́крыф, , м. (спец.).

Старажытны твор з біблейскім сюжэтам, у якім дапушчаны адступленні ад афіцыйнага веравучэння і таму адхілены царквой.

|| прым. апакрыфічны, .

  • Апакрыфічная літаратура.

апо́лак, , м.

Крайняя дошка пры падоўжнай распілоўцы бервяна (выпуклая з аднаго боку).

  • Прыбудова з аполкаў.

|| прым. аполкавы, .

апо́мніцца, ; зак.

  1. Апрытомнець, прыйсці да стану самавалодання.

    • А. пасля страты прытомнасці.
  2. Тое, што і адумацца.

    • Што вы робіце? Апомніцеся!

апо́на, , ж. (разм.).

Тое, чым накрываюць, апінаюць што-н.

  • Накрыць ногі цёплай апонай.
  • А. смугі (перан.).

апо́ра, , ж.

  1. Тое, на што можна абаперціся, што служыць для падтрымкі чаго-н.

    • А. для моста.
    • Плошча апоры.
  2. перан. Сіла, што падтрымлівае каго-, што-н. і дапамога, падтрымка.

    • Дзеці — а. для бацькоў у старасці.

апо́ркі, , м.

Рэшткі зношанага абутку, старыя боты без халяў.

  • На нагах былі нейкія а.