Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

артэ́рыя, ✂, ж.

  1. Крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца ва ўсе часткі цела.

  2. перан. Шлях зносін (высок.).

    • Водныя артэрыі.

|| прым. артэрыяльны, ✂.

  • А. ціск.

артэрыясклеро́з, ✂, м.

Хранічнае захворванне артэрый.

ару́даваць, ✂; незак. (разм.).

  1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

    • А. лапатай.
  2. Праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную).

    • На дачы арудаваў злодзей.

а́рфа​1, ✂, ж.

Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.

|| прым. арфавы, ✂.

а́рфа​2, ✂, ж.

Сельскагаспадарчая машына для ачысткі збожжа ад мякіны, пылу і пад. пасля малацьбы; веялка.

|| прым. арфавы, ✂.

арфава́льшчык, ✂, м.

Той, хто працуе на арфе​2.

|| ж. арфавальшчыца, ✂.

арфава́ны, ✂.

Ачышчаны арфаваннем.

  • А. ячмень.

арфава́ць, ✂; незак.

Ачышчаць арфай зерне ад мякіны, пылу і пад.

  • А. жыта.

|| зак. праарфаваць, ✂.

|| наз. арфаванне, ✂.

арфагра́фія, ✂, ж.

  1. Правілы напісання слоў і іх форм.

  2. Само такое правільнае напісанне. У яго а. кульгае (піша з памылкамі).

|| прым. арфаграфічны, ✂.

  • Арфаграфічная памылка.

арфаэ́пія, ✂, ж.

Правілы літаратурнага вымаўлення.

|| прым. арфаэпічны, ✂.

  • Арфаэпічныя нормы.