Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уко́л, -у, м.

1. гл. укалоць.

2. мн. -ы, -аў. Тое, што і ін’екцыя.

Зрабіць у. хвораму.

уко́лвацца гл. укалоць.

уко́лваць гл. укалоць.

уко́пвацца гл. укапацца.

уко́пваць гл. укапаць.

уко́рмлены, -ая, -ае.

Сыты, адкормлены.

Укормленая свіння.

|| наз. уко́рмленасць, -і, ж.

Мяса сярэдняй укормленасці.

уко́рмлівацца гл. укарміць.

уко́рмліваць гл. укарміць.

уко́с, -у, м.

1. Касьба, кашэнне.

2. мн. -ы, -аў. Колькасць скошанай травы, сена.

Першы ў.

Вялікі ў.

уко́чвацца гл. укаціцца.