укла́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Устаноўлены або ўсталяваны парадак, лад (грамадскага жыцця, побыту і пад.).
Новы ў. жыцця.
Гаспадарчы ў.
укла́д², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Укладзеная куды-н. сума грошай.
Выдача ўкладаў у банках.
2. перан. Значнае дасягненне ў галіне навукі, культуры і пад.
Працоўны ў.
уклада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто ўкладае (гл. укласці²) што-н.
У. слоўніка.
У. хрэстаматыі (аўтар, які падбірае тэксты).
|| ж. уклада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. уклада́льніцкі, -ая, -ае.
уклада́нне¹, -я, н.
1. гл. укласці¹.
2. мн. -і, -яў. Укладзеная сума грошай; укладзены прадмет.
Капітальныя ўкладанні.
Бандэроль з цэнным укладаннем.
уклада́нне² гл. укласці².
уклада́цца¹ гл. укласціся.
уклада́цца² гл. улажыцца.
уклада́цца³ гл. улегчыся.