Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

талака́, ДМ -лацэ́, ж. (разм.).

1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

Раней усё рабілі талакой.

2. перан., зб. Бязладны натоўп, група людзей.

Студэнты валілі талакой з клуба.

талакно́, -а́, н.

Мука з ачышчанага пражанага аўса ці страва з такой мукі на малацэ і масле.

|| прым. талакня́ны, -ая, -ае.

талакня́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.

талачы́ць, -лачу́, -ло́чыш, -ло́чыць; незак. (разм.).

1. Выконваць якую-н. работу талакою (у 1 знач.).

2. што. Таптаць, мясіць (пасевы, траву).

Т. пасевы.

|| зак. сталачы́ць, -лачу́, -ло́чыш, -ло́чыць; -ло́чаны (да 2 знач.).

таленаві́ты, -ая, -ае.

1. Які мае талент (у 1 знач.).

Т. матэматык.

Таленавітая артыстка.

2. Які зроблены, выкананы з праяўленнем таленту.

Таленавітае выкананне твора.

|| наз. таленаві́тасць, -і, ж.

та́лент, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Надзвычайныя прыродныя здольнасці.

Пісьменніцкі т.

2. -а. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

Маладыя таленты.

та́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сярэбраная манета ў Заходняй Еўропе ў 16—19 стст.

талера́нтны, -ая, -ае.

Цярпімы.

|| наз. талера́нтнасць, -і, ж.

тале́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Від сталовага посуду круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі.

Набор талерак.

Глыбокая т.

2. мн. Ударны музычны інструмент, які складаецца з двух металічных дыскаў.

|| памянш. тале́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

та́лі, -яў (спец.).

Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне.

|| прым. та́левы, -ая, -ае.