Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тава́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

Тавары шырокага ўжытку.

|| прым. тава́рны, -ая, -ае.

Таварнае абазначэнне.

Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару). Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

тавара... і тавара-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тавар, таварны, напр.: таваравытворца, таваразабеспячэнне, тавараспажывец, таварапасажырскі, тавара-транспартны.

тавараабарачэ́нне, -я, н.

Тое, што і тавараабарот.

тавараабаро́т, -у, Мо́це, м.

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы.

Рост тавараабароту.

тавараабме́н, -у, м.

Абмен таварамі.

Шырокі т.

|| прым. тавараабме́нны, -ая, -ае.

тавараве́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таваразнавец.

таваравытво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.

таваразна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Спецыяліст у галіне таваразнаўства.

таваразна́ўства, -а, н.

Сукупнасць ведаў пра тавар як прадмет гандлю, пра яго ўласцівасці, гатункі і спажывецкае значэнне.

|| прым. таваразна́ўчы, -ая, -ае.

таваразна́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і таваразнавец.