Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

та́інства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Хрысціянскі абрад, які валодае цудадзейнай сілай і пасылае веруючым Боскую ласку.

таі́цца, таю́ся, то́ішся, то́іцца; незак.

1. Не расказваць чаго-н., утойваючы ад іншых; праяўляць скрытнасць.

Гаварыць і не т.

2. Хавацца.

Т. пад кустом.

3. Быць, існаваць у кім-, чым-н. у схаваным выглядзе, не праяўляючыся.

У душы таілася трывога.

таі́ць, таю́, то́іш, то́іць; то́ены; незак., што.

1. Трымаць у тайне, утойваць ад іншых што-н.

Т. сваё мінулае.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Мець, заключаць у сабе што-н. знешне непрыкметнае, яшчэ не выяўленае.

Зямля тоіць у сваіх нетрах яшчэ многа невядомага.