Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

та́та, -ы, ДМ -у, Т -ам, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Тое, што і бацька (у 1 знач.).

таталіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічны лічыльнік на скачках, які паказвае грашовыя стаўкі на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае стаўкі і аддае выйгрыш.

2. Гульня на грошы на скачках.

таталіта́рны, -ая, -ае.

Які характарызуецца поўным панаваннем дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства, насіллем, знішчэннем дэмакратычных свабод і правоў асобы.

Таталітарная дзяржава.

Т. рэжым.

|| наз. таталіта́рнасць, -і, ж.

таталітары́зм, -у, м.

Таталітарны рэжым.

тата́льны, -ая, -ае.

Усеабдымны, усеагульны.

Татальная мабілізацыя.

|| наз. тата́льнасць, -і, ж.

тата́ры, -аў, адз. тата́рын, -а, м.

1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Татарстан.

2. Назва некаторых цюркамоўных народаў, якія насяляюць асобныя вобласці ў Паволжы, Сібіры і іншых месцах.

3. Назва розных цюркскіх і мангольскіх плямён, якія аб’ядналіся ў 13—15 стст. у адзіную дзяржаву — Залатую Арду.

|| ж. тата́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. тата́рскі, -ая, -ае.

татуі́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -ра́ваны; зак. і незак., каго-што.

Накалоць (наколваць) асобай фарбай узоры ці малюнкі на целе.

|| зак. таксама вы́татуіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| звар. татуі́равацца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. татуіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. татуіро́вачны, -ая, -ае.

татуіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. татуіраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Вытатуіраваныя, наколатыя на целе ўзоры.

Т. на спіне.

та́ты, -аў, адз. тат, -а, М та́це, м.

Народнасць іранскай моўнай групы, якая жыве ў прыкаспійскай частцы Азербайджана і на поўдні Дагестана.

|| ж. та́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. та́цкі, -ая, -ае.

Тацкая мова.

татэ́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

У першабытным грамадстве: жывёла, з’ява прыроды, расліна ці прадмет, якія лічацца родапачынальнікамі племені і служаць аб’ектам рэлігійнага пакланення.

|| прым. татэ́мны, -ая,-ае.