Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вал¹, -а, мн. валы́, -о́ў, м.

1. Доўгі высокі земляны насып.

Крапасны в.

2. Высокая хваля.

Дзявяты в. (самая моцная і небяспечная хваля ў час марской буры, паводле старадаўніх уяўленняў — пагібельная для мараплаўцаў). Агнявы в. (перан.: пра вельмі моцны артылерыйскі абстрэл пазіцый, які паслядоўна перамяшчаецца).

|| прым. ва́льны, -ая, -ае (спец.).

вал², -а, мн. валы́, -о́ў, м.

У механізмах: стрыжань, які круціцца на апорах і перадае рух іншым часткам механізма.

В. турбіны.

|| памянш. ва́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. ва́льны, -ая, -ае (спец.).

вал³, -а, толькі адз., м.

У эканоміцы: агульны аб’ём прадукцыі ў вартасным выражэнні, выпушчанай за які-н. пэўны перыяд.

Выканаць план па вале.

|| прым. валавы́, -а́я, -о́е.

В. даход.

валаво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца; незак. (разм.).

Аддаваць залішне многа ўвагі і часу каму-, чаму-н.; няньчыцца.

Няма часу з табой в.

валаво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць; незак. (разм.).

Наўмысна зацягваць вырашэнне якой-н. справы; валакіціць.

валаво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой-н. справы.

Не слухайце вы гэтага валаводніка.

валаво́кі, -ая, -ае.

З вялікімі спакойнымі вачамі.

Валавокая прыгажуня.

валавы́ гл. вал³.

валакі́та, -ы, ДМі́це, ж.

Бюракратычная зацяжка пры вырашэнні якой-н. справы.

|| прым. валакі́тны, -ая, -ае.

Валакітная справа.

валакі́тчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто стварае валакіту.

|| ж. валакі́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.