Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вар, -у, м.

1. Вада ў стане кіпення або толькі што ўскіпелая вада.

В. з маліннікам.

Як варам абдало (аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хвалявання).

2. Вараная смала (спец.).

варагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак. (разм.).

Быць у непрыязных адносінах.

варажбі́т, -а́, Мі́це, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто займаецца варажбой.

|| ж. варажбі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

варажы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; незак.

1. Прадказваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад.

2. Меркаваць, рабіць здагадкі.

|| зак. паваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць (да 1 знач.) і зваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць (да 1 знач.).

|| наз. варажба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

варанёны, -ая, -ае.

Пакрыты слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру.

Варанёная сталь.

варані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; незак., што.

Пакрываць паверхню металічных прадметаў (са сталі, чыгуну) тонкім слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру, каб засцерагчы ад іржы; чарніць.

В. сталь.

|| наз. варане́нне, -я, н.

вараннё гл. варона.

ва́раны, -ая, -ае.

Прыгатаваны пры дапамозе варкі.

Вараная бульба.

Ні печаны ні вараны (разм., неадабр.) — пра бесхарактарнага, нічым не адметнага чалавека.

вараны́, -а́я, -о́е.

Чорны (пра масць коней).

вараняня́ і варанянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня вароны.