Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ваўкава́ты, -ая, -ае (разм.).

Нелюдзімы, хмуры, суровы.

В. чалавек.

|| наз. ваўкава́тасць, -і, ж.

ваўкада́ў, -да́ва, мн.а́вы, -да́ваў, м.

Вялікі паляўнічы сабака, з якім ходзяць на ваўкоў.

ваўкала́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў ваўка; пярэварацень.

ваўкаўё гл. воўк.

ваўначо́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -чо́сак, ж.

Машына для часання воўны.

ваўня́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых, падобны на рыжык.

ваўня́ны гл. воўна.

ваўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адзін з відаў туберкулёзу скуры з язвамі, звычайна на твары.

|| прым. ваўча́начны, -ая, -ае.

ваўчаня́ і ваўчанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня ваўка.

ваўча́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паляўнічы-прафесіянал, які займаецца паляваннем на ваўкоў.