Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ваен...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ваенны, напр.: ваенкар, ваентэхнік, ваенурач.

ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.

В. прамысловасць.

2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.

|| наз. ваеніза́цыя, -і, ж.

ваенка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ваенны камісар.

|| прым. ваенка́маўскі, -ая, -ае.

ваенкама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Ваенны камісарыят.

Раённы в.

|| прым. ваенкама́цкі, -ая, -ае.

ваенна...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ваенны; пішацца разам у словах: ваеннаабавязаны, ваеннапалонны, ваеннаслужачы.

ваеннаабавя́заны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе).

|| ж. ваеннаабавя́заная, -ай, мн. -ыя, -ых.

ваеннапало́нны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Ваеннаслужачы, узяты ў палон.

ваеннаслу́жачы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Асоба, якая знаходзіцца на вайсковай службе ў кадравай арміі.

|| ж. ваеннаслу́жачая, -ай, мн. -ыя, -ых.

ваенна-...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. ваенны, які мае адносіны да абслугоўвання ўзброеных сіл, да вядзення вайны, напр.: ваенна-паветраны, ваенна-прамысловы, ваенна-інжынерны.

вае́нна-палявы́, -а́я, -о́е.

Ваенны (у 2 знач.), які ажыццяўляецца, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу.

Ваенна-палявы суд.

Ваенна-палявая хірургія.