ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны;
1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.
2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)