Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ва́пельня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Печ для выпальвання вапны ў вапняку.

|| прым. ва́пельны, -ая, -ае.

ва́пна, -ы, ж.

Вокіс кальцыю — рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку.

Гашаная в.

Даламітавая в.

|| прым. ва́пнавы, -ая, -ае.

В. завод.

В. раствор.

вапнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што (спец.).

Уносіць у глебу вапну.

В. кіслую глебу.

|| наз. вапнава́нне, -я, н.

вапня́к, -у́, м.

Асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну.

|| прым. вапняко́вы, -ая, -ае.