Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ва́за, -ы, мн. -ы, ваз, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння.

Хрустальная в.

|| памянш. ва́зачка, -і, ДМ -чцы, -чак, ж.

|| прым. ва́завы, -ая, -ае (спец.).

вазавы́ гл. воз.

ваза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто перавозіць грузы на конях.

|| прым. ваза́цкі, -ая, -ае.

вазелі́н, -у, м.

Мазь, якую атрымліваюць з нафты (ужыв. ў медыцыне, касметыцы, тэхніцы).

Борны в.

|| прым. вазелі́навы, -ая, -ае.

вазі́цца, важу́ся, во́зішся, во́зіцца; незак.

1. Катацца.

В. на санках.

2. перан., з кім-чым. Аддаваць многа часу якой-н. справе; важдацца (разм.).

В. са справаздачай.

вазі́ць, важу́, во́зіш, во́зіць; незак., каго-што.

1. Тое, што і везці (але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку).

В. дровы з лесу.

2. Катаць.

В. дзіця ў калясачцы.

|| наз. во́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

вазо́к, -зка́, мн. -зкі́, -зко́ў, м.

1. Памянш. да воз (у 1 і 2 знач.).

2. Лёгкія, спецыяльна абсталяваныя для выезду сані.

вазо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна.

2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.

|| прым. вазо́нны, -ая, -ае.

вазо́ўня, -і, мн. -і, вазо́вень і -няў, ж.

Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў (у 1 знач.).

|| прым. вазо́ўневы, -ая, -ае.