Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ват, -а, М ва́це, м.

Адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току.

|| прым. ва́тавы, -ая, -ае.

ва́та, -ы, ДМ ва́це, ж.

Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.

Стэрыльная в.

Паліто на ваце.

Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.

|| прым. ва́тны, -ая, -ае.

вата́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -та́г, ж. (разм.).

Шумны натоўп, зборышча.

В. дзяцей.

Хлапчукі ходзяць ватагай (прысл.).

ва́тман, -у, м.

Высокагатунковая тоўстая папера для чарчэння і малявання.

вато́вы, -ая, -ае.

Зроблены з ваты, на ваце, падбіты ватай.

Ватовае паліто.

вато́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Ватовая фастрыгаваная куртка або безрукаўка.

ватру́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Пірог, булка з загнутымі наверх краямі і тварагом пасярэдзіне.

|| прым. ватру́шачны, -ая, -ае.

ватэрлі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж. (спец.).

Лінія на борце, да якой судна апускаецца ў ваду пры нармальнай асадцы.

ватэрпалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ігрок у ватэрпола.

|| ж. ватэрпалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

ватэрпа́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для праверкі гарызантальных плоскасцей і вымярэння невялікіх вуглоў нахілу, выкарыстоўваецца ў будаўнічых і цяслярскіх работах.

|| прым. ватэрпа́сны, -ая, -ае.