ахіле́саў, -сава.
У выразе: ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н.
ахіне́я, -і, ж. (разм.).
Глупства, бязглуздзіца.
Несці ахінею.
ахіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
1. Агарнуць, ахутаць чым-н.
Хусткай а. дзіця.
2. перан. Акружыць увагай.
Курганы слава ахінула.
А. ласкай.
|| незак. ахіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.