Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ахра́п’е, -я, н., зб.

Бацвінне, капуснік, рознае агароднае зелле як корм для жывёлы.

Назбіраць ахрап’я.

ахры́плы, -ая, -ае (разм.).

З хрыпатою.

А. голас.

|| наз. ахры́пласць, -і, ж.

ахры́пнуць гл. хрыпнуць.

ахрысці́цца гл. хрысціцца.

ахрысці́ць, ахрышчу́, ахры́сціш, ахры́сціць; ахры́шчаны; зак., каго-што.

1. гл. хрысціць.

2. кім-чым. Тое, што і абазваць (разм., жарт.).

За доўгі нос яго ахрысцілі насачом.