Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ахмістры́ня, -і, мн. -і, -ры́нь, ж. (уст.).

Жанчына, якая вяла хатнюю гаспадарку ў панскім доме; аканомка.

ахмяле́лы, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ахмялення.

2. перан. Пра чалавека, які да самазабыцця захоплены, узрушаны чым-н.

А. ад радасці.

ахмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Стаць п’яным, ап’янець.

А. ад гарэлкі.

2. перан. Захапіцца да самазабыцця, узрушыцца.

А. ад шчасця.