Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

азі́міна, -ы, ж.

Азімыя пасевы, іх усходы.

Шырокія загоны зялёнай азіміны.

азі́мы, -ая, -ае.

1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее.

Азімая пшаніца.

2. у знач. наз. азі́мыя, -ых.

Падкормка азімых.

азіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. азірнуцца.

2. перан., на каго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н.; аглядвацца (разм.).

А. на аўтарытэт.

азірну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Павярнуўшыся, паглядзець назад, аглянуцца.

Маці азірнулася і ўбачыла мяне.

2. Паглядзець вакол сябе, агледзецца.

А. навокал.

|| незак. азіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

азірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго-што.

Акінуць позіркам.

|| незак. азіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

азія́т, -а, М -я́це, мн. -ы, -аў, м.

Карэнны жыхар Азіі.

|| ж. азія́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. азія́цкі, -ая, -ае.