Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

азло́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

Стаць злосным, бязлітасным у адносінах да ўсяго навакольнага.

А. на ўвесь свет.

|| незак. азлабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. азлабле́нне, -я, н.

азло́біць, -блю, -біш, -біць; -лены; зак., каго (што).

Зрабіць злосным, бязлітасным, зласліва настроіць да ўсяго навакольнага.

|| незак. азлабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

азло́блены, -ая, -ае.

Які стаў злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад., зласліва настроены да ўсяго навакольнага; які выяўляе злосць, бязлітаснасць.

А. чалавек.

А. тон.

|| наз. азло́бленасць, -і, ж.