Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аз, аза́, м.

1. Старадаўняя назва літары «а».

2. перан., мн. азы́, -о́ў. Пачатковыя звесткі (разм.).

Пачаць з азоў.

азыва́цца гл. азвацца.

азы́злы, -ая, -ае.

1. Хваравіта тоўсты, апухлы.

А. твар.

2. Настылы, азяблы.

Азызлая, халодная зямля.

|| наз. азы́зласць, -і, ж.

азы́знуць, -ну, -неш, -не; азы́з, азы́зла; -ні́; зак.

1. Зрабіцца хваравіта тоўстым, апухлым, з абвіслай скурай.

А. ад нездароўя.

2. Змерзнуць, азябнуць.

А. на холадзе.

|| незак. азыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.