Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́шмуляць гл. шмуляць.

вы́шпурнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што (разм.).

Выкінуць вон.

В. венік за дзверы.

|| незак. вышпу́рваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́штукаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што (разм.).

Змайстраваць што-н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял.

В. цацку.

|| незак. выштуко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́штурхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго.

Штурхаючы, прымусіць выйсці.

В. за парог.

|| незак. вышту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і выштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́штурхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., каго-што.

Штуршком, напорам прымусіць выйсці; выкінуць, выдаліць.

В. з пакоя каго-н.

|| незак. вышту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і выштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́шук, -у, мн. -і, -аў, м.

Дазнанне, якое папярэднічае суду, збор доказаў.

Крымінальны в. (аддзел міліцыі, які займаецца раскрыццём і спыненнем крымінальных злачынстваў).

|| прым. вышуко́вы, -ая, -ае.

вышука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Той, хто займаецца вышуканнем.

Інжынер-в.

|| прым. вышука́льны, -ая, -ае.

В. атрад.

вышука́нне, -я, н.

Даследаванне, звязанае з пошукамі.

Геалагічныя вышуканні.

В. новых крыніц вітамінаў.

вы́шукаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Старанна шукаючы, знайсці, выявіць, адшукаць.

В. унутраныя рэзервы.

В. прычыну для адлучкі.

|| незак. вышу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́шчарбіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

Нарабіць шчарбін на чым-н., вызубіць.

В. лязо сякеры.

|| незак. вышчарбля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і вышчэ́рбліваць, -аю, -аеш, -ае.