Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; навёў, -вяла́, -ло́; навядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго. Прывесці ў вялікай колькасці.

Н. людзей у клуб.

2. каго (што) на каго (што). Ведучы, прывесці, вывесці куды-н.

Н. на след.

3. што. Накіраваць, нацэліць што-н. у бок каго-, чаго-н.

Н. бінокль.

Н. гармату.

4. перан., каго на што. Накіраваць (на думку, размову, сумненне і пад.); садзейнічаць з’яўленню (думкі, сумнення і пад.).

Н. на шчырую размову.

5. перан., што. Прывесці што-н. да пэўнага стану, надаць адпаведны выгляд.

Н. бляск.

Н. парадак.

6. што. Пабудаваць (пра мост, пераправу).

Н. мост.

7. што. Зрабіць інструмент прыгодным для карыстання.

Н. брытву.

Н. музычны інструмент.

8. каго. Нарадзіць, напладзіць у нейкай колькасці (разм.).

Н. дзяцей поўную хату.

9. каго. Быць наводчыкам, садзейнічаць крадзяжу чаго-н.

Н. злодзея.

Навесці на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.

|| незак. наво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. навядзе́нне, -я, н. (да 3, 5 і 6 знач.) і наво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 3, 6 і 7 знач.).

Навядзенне бляску.

Навядзенне мастоў (таксама перан.: устанаўленне сувязей, кантактаў; кніжн.).

|| прым. навадны́, -а́я, -о́е (да 6 знач. у некаторых спалучэннях).

Н. мост.

Навадная пераправа.

наве́чна, прысл.

Назаўсёды.

Н. ў памяці народнай застануцца героі Вялікай Айчыннай вайны.

наве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа.

Н. тону пшаніцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам.

Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан.

Н. сум.

|| незак. наве́йваць, -аю, -аеш, -ае і навява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

навёрстваць¹ гл. навярстаць¹.

навёрстваць² гл. навярстаць².

навіва́льны, -ая, -ае.

Які служыць для навівання.

Н. станок.

навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).

2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.

Устанавіць н.

Аўтамабільны н.

|| прым. навіга́тарскі, -ая, -ае.

навіга́цыя, -і, ж.

1. Суднаходства, мараплаванне.

Адкрыць навігацыю.

2. Перыяд года, калі магчыма суднаходства.

3. Навука аб спосабах выбару шляху і метадах ваджэння суднаў, лятальных і касмічных апаратаў.

Падручнік па навігацыі.

Паветраная н.

Касмічная н.

4. Тэхналогія, працэс кіравання і выбару аптымальнага маршруту для транспартнага сродку з дапамогай навігатара (у 2 знач.).

Аўтамабільная н.

|| прым. навігацы́йны, -ая, -ае.

Н. перыяд.

Навігацыйныя прыборы.

Навігацыйная сістэма

навідаво́ку, прысл. (разм.).

Так, што ўсе бачаць.

Усё гэта адбывалася н.

навізна́, -ы́, ж.

Нешта новае ў чым-н.

Н. поглядаў.

Пачуццё навізны.