Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́цвілы, -ая, -ае.

Які страціў першапачатковы колер; вылінялы.

В. пінжак.

вы́цвісці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цвіце; зак.

Пазбавіцца яркасці афарбоўкі (ад часу, сонца і пад.).

Выцвілі шпалеры на сценах.

|| незак. выцвіта́ць, -а́е.

выцвярэ́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльны пункт для выцверажэння.

П’яны трапіў у в.

вы́церабіць гл. церабіць.

вы́церпець, -плю, -піш, -піць; зак., што.

Цярпліва перанесці (боль, пакуты і пад.).

вы́церушыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што (разм.).

Трасучы, высыпаць (што-н. дробнае, сыпкае).

В. зерне з коласа.

|| незак. выцяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́церці, вы́тру, вы́траш, вы́тра; вы́цер, -церла; вы́тры; -церты; зак.

1. каго-што. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым.

В. стол.

В. пот з ілба.

2. што. Вынасіць, вышмуляць.

В. локці ў касцюме.

|| незак. выціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. вы́церціся, вы́труся, вы́трашся, вы́трацца; вы́церся, -церлася; вы́трыся; незак. выціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́церціся, вы́труся, вы́трашся, вы́трацца; вы́церся, -церлася; вы́трыся; зак.

1. гл. выцерці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вынасіцца, знасіцца ад трэння.

Паліто выцерлася.

|| незак. выціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́цесніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Замяніць сабой, вывеўшы з ужытку што-н.

Тэхніка выцесніла ручную працу.

|| незак. выцясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

вы́цечы, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цеча, -цекуць; вы́цек, -цекла; зак.

Выліцца праз якую-н. адтуліну.

Вада выцекла з бочкі.

|| незак. выцяка́ць, -а́е.